• Главная
  • Выставки
  • “Мураваныя замкі Гродзеншчыны XIV-XVII стст. па матэрыялах археалагічных даследаванняў”

“Мураваныя замкі Гродзеншчыны XIV-XVII стст. па матэрыялах археалагічных даследаванняў”

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Рейтинг 0.00 [0 Голоса (ов)]

 

У сярэднія вякі Беларусь называлі «краінай замкаў». Яшчэ і дагэтуль старадаўнія абарончыя комплексы здзіўляюць сваёй магутнасцю, паважнасцю, велічнасцю. Унікальная магчымасць даведацца аб гісторыі замкаў нашай вобласці з'явілася ў мастаўчан і гасцей горада. 1 верасня 2016 года у Мастоўскім дзяржаўным музеі “Лес і чалавек” адбудзецца адкрыццё выставы “Мураваныя замкі Гродзеншчыны XIV-XVII стст. па матэрыялах археалагічных даследаванняў”   ,прадстаўленая Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем. Гэтая выстава, на падставе археалагічных знаходак, знаёміць з пакінутай матэрыяльнай спадчынай замкаў Гродзеншчыны: Лідскага, Гродзенскага, Навагрудскага, Мірскага, Крэўскага і іншых.

Калі вы цікавіцеся гісторыяй і культурай Панямоння, асаблівасцямі архітэктуры мінулага – далучайцеся!Супрацоўнікі Мастоўскага музея “Лес і чалавек” рады бачываць Вас на выставе, якая будзе экспанавацца да  31 кастрычніка 2016 года!

 

Кошт квітка:


Дзіцячы - 0. 70 руб.

Дарослы - 1 руб.

Экскурсія да 10 чалавек - 1.50 руб.

Звыш 10 чалавек - 3 руб.

Дарослыя да 10 чалавек – 2.50 руб.

Дарослыя звыш 10 чалавек – 4 руб.

 

Чакаем вас!

Рассказать друзьям:

ПечатьE-mail

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить