Выстава

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Рейтинг 0.00 [0 Голоса (ов)]

Ва ўстанове культуры “Мастоўскі дзяржаўны музей “Лес і чалавек” ладзіцца сумесная выстава з установай культуры УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” “Ад лёну зярняці да белых палотнаў…”. Дзякуючы сумеснай працы музеяў, наведвальнікі могуць пазнаёміцца з багатым, старажытным промыслам беларусаў – народным ткацтвам. Больш за двухсот экспанатаў, зробленых рукамі майстроў Мастоўскага раёна, упрыгожваюць выставачную залу музея. Дываны, посцілкі, ручнікі, паясы зачароўваюць сваёй прыгажосцю, далікатнасцю, багатай фантазіяй, мастацкім густам. Ва ўзорах тканых і вышываных вырабаў зашыфравана своеасаблівая аповесць пра жыццё чалавека і яго працу, шчасце і нястачы, мары і спадзяванні.

Дзякуючы музейным заняткам “Чароўны лён-сіні агонь”, ”Таямніцы беларускага ручніка”, тэматычнай экскурсіі можна даведацца, як вырабляліся і выкарыстоўваліся тканыя рэчы ў паўсядзенным жыцці чалавека. Музейныя супрацоўнікі раскрыюць вам таямніцы беларускага ручніка і пазнаёмяць з нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Мастоўкага раёна, якая занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Наведайце музей! Паспрабуйце патрымаць у руках старажытны прас, пасядзець за прасніцай, адчуць сябе маладой дзяўчынай, якая збірае сабе пасаг. Палюбуйцеся рэчамі, якія зроблены пяшчотнымі рукамі вашых матуляў і бабуляў! Выстава будзе працаваць да 31 сакавіка 2017 года.

 xeH70PUUW64
 
dfv Ag5ALUA
 
Z2qQRU7dlGc
Рассказать друзьям:

ПечатьE-mail

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить