З гісторыі партызанскага руху на Мастоўшчыне

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Рейтинг 0.00 [0 Голоса (ов)]
Працягваем знаёміць вас з гісторыяй партызанскага руху на Мастоўшчыне, адным з арганізатараў якога быў Павел Іванавіч Булак.
Да вайны П.І.Булак працаваў сакратаром сельскага савета ў в.Галынка Зельвенскага раёна. У самым яе пачатку, калі Савецкія войскі адыходзілі на ўсход, вясковыя актывісты, сярод якіх быў Павел Іванавіч, чым маглі дапамагалі нашым воінам: збіралі прадукты, арганізоўвалі дагляд за раненымі, удзельнічалі ў знішчэнні варожых дыверсантаў.
Калі ж у вёску ўступілі гітлераўцы, большасць актывістаў зышлі ў лес. Так паступова склалася партызанская група, у якую ўвайшлі камуністы, камсамольцы, былыя ўдзельнікі рэвалюцыйнага падполля 1939г.. Аднымі з першых у групу ўступілі Рыгор Сяргейчык, Аляксандр Кірцун, Уладзімір Рыбак, браты Георгій, Валянцін і Уладзімір Каралі. Сваім камандзірам таварышы выбралі Паўла Булака.
Першыя баявыя дзеянні групы насілі абмежаваны характар. Партызаны рэзалі сувязь, палілі масты, стваралі завалы на дарогах. З ростам колькаснага саставу групы і яе баявой вывучкі ў людзей ўмацоўвалася вера ў свае сілы і актывізаваліся дзеянні. Паступова аўтарытэт партызан сярод народных мас павялічваўся. У рады атрада прыходзіла новае папаўненне. А пасланыя ЦК КП(б)Б у заходнія вобласці Беларусі аўтарытэтныя партыйныя і ваенныя кадры змаглі падняць баявую і палітычную актыўнасць людзей.
У снежні 1943 годы на базе атрада "Перамога" была створана партызанская брыгада з такой жа назваю. Камандзірам быў прызначаны П.І. Булак, а камісарам Г.Г. Іўлееў. Зонай дыслакацыі брыгады заставалася Ліпічанская пушча.
YvBypDCshtU
Рассказать друзьям:

ПечатьE-mail

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить