Партызанскімі сцежкамі

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Рейтинг 0.00 [0 Голоса (ов)]

З першых дзён акупацыі раёна пачалася актыўная барацьба насельніцтва супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У шэрагу населеных пунктаў ствараліся падпольныя групы, якія зрывалі гаспадарча-эканамічныя, палітычныя і ваенныя мерапрыемствы ворага, арганізоўвалі збор пакінутай у месцах нядаўніх баёў зброі і боепрыпасаў.
Важная роля ў развіцці ўсенароднага супраціўлення гітлераўцам належала чырвонаармейцам, якія трапілі ў акружэнне і не змаглі прабіцца да сваіх. Першыя партызанскія групы з ліку ваеннаслужачых і мясцовых актывістаў пачалі стварацца ўвосень 1941г.
Адным з удзельнікаў партызанскага руху, а потым і камандзірам партызанскага атрада "Чырвонагвардзейскі" Ленінскай партызанскай брыгады быў Іван Дзмітрыевіч Калашэйнаў (снежань 1943г. - ліпень 1944г.), які да вайны служыў начальнікам разведкі дывізіёна 355-га артылерыйскага палка 110-й стралковай дывізіі. У першы бой Іван Калашэйнаў з таварышамі уступіў пад Магілёвам. Пасля жорсткіх баёў з праціўнікам ім прыйшлося адступаць. У адной са стычак з ворагам Іван Дзмітрыевіч быў паранены і трапіў у палон. Вясной 1942 года ён і яшчэ некалькі савецкіх ваеннаслужачых змаглі ўцячы з палону. Больш за паўтара месяца яны прабіраліся на ўсход і апынуліся на беразе ракі Шчара ў Казіборскім лесе. Там салдаты сустрэліся з такімі ж савецкімі воінамі, якія таксама ўцяклі з палону і дзейнічалі ў групе Васіля Пішчуліна. Так пачаўся партызанскі шлях Івана Дзмітрыевіча Калашэйнава.
А пасля вайны Іван Калашэйнаў добрасумленна працаваў на прадпрыемствах Мастоўшчыны.

45l U6yeIAU

viWQcG4OjbM

Рассказать друзьям:

ПечатьE-mail

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить