• Главная
  • О нас
  • 18 красавіка - Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў

18 красавіка - Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Рейтинг 0.00 [0 Голоса (ов)]

18 красавіка ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЕСКА адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў. У гэты дзень прынята звяртаць асаблівую ўвагу на помнікі гісторыі і культуры, каб мацней адчуць значнасць гістарычных мясцін і прыналежнасць да мінулага і будучыні свайго краю.

На тэрыторыі нашага раёна знаходзяцца 22 матэрыяльныя помнікі гісторыі і культуры, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Сярод іх тры помнікі гісторыі (Брацкая магіла ў г.Масты па вул.Савецкай, Брацкая магіла на гарадскіх могілках в.М.Сцяпанішкі, Брацкая магіла в.Малькавічы), чатыры помнікі архітэктуры (Свята-Пакроўская царква в.Бялавічы, Свята-Мікалаеўская царква в.Дубна, Комплекс касцёла Святой Ганны в.Лунна, Свята-Троіцкі касцёл в.Плябанаўцы), пятнаццаць помнікаў археалогіі (каменныя могільнікі, стаянкі, гарадзішчы, курганныя могільнікі, селішчы).

Свята-Троіцкі касцёл в.Плябанаўцы мае вышэйшую за астатнія помнікі катэгорыю каштоўнасці, бо ён утрымлівае адметныя духоўныя і мастацкія вартасці, якія маюць нацыянальную значнасць. Да асобных каштоўнасцей гэтага драўлянага помніка архітэктуры адносіцца дэкаратыўнае аздабленне інтэр’ера: тры алтары, арган і роспіс.

Клопат аб захаванні гісторыка-культурных каштоўнасцей і дбайным іх выкарыстанні ў інтарэсах цяперашніх і будучых пакаленняў павінна праяўляць кожная краіна, кожны цывілізаваны і культурны народ. Таму галоўным дакументам у сферы аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей нашай краіны з’яўляецца Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры, які ўступіў ў сілу 3 лютага 2017 года.

У Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін, хацелася б асабліва падкрэсліць, што захаванне найбагацейшай гісторыка-культурнай спадчыны - гэта не проста даніна павагі памяці нашых продкаў, але і залог асэнсаванага і творчага існавання наступных пакаленняў.

 

zGu93kW9i3M

                                       Свята-Троіцкі касцёл в.Плябанаўцы 

 

D9R 6RrHPh8               Свята-Мікалаеўская царква, аг.Дубна

 

U7dEgaRipq4                                    Комплекс касцёла Святой Ганны, аг.Лунна

 

4Xy86F4Y XY

Свята-Пакроўская царква, в.Бялавічы

Рассказать друзьям:

ПечатьE-mail

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить