"Раздавім фашысцкую гадзіну"

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Рейтинг 0.00 [0 Голоса (ов)]

Тэма Вялікай Айчыннай вайны асабліва актуальная напярэдадні 75-годдзя Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Таму прапануем вам невялікую віртуальную экскурсію ў фонды нашага музея. Сёння знаёмім вас з некаторымі выпускамі сатырычнага выдання "Раздавім фашысцкую гадзіну", якое распаўсюджвалася сярод партызан і насельніцтва Беларусі ў гады ВАВ. Выходзіла выданне з ліпеня 1941г. па май 1945г.

 qDLfp7m8nsСатырычны лісток друкаваўся на 2-4 старонках. Рэдакцыю ўзначальваў спачатку Міхась Чаўскі, а з 1943г. - Кандрат Крапіва. Агітплакат аб'яднаў вакол сябе лепшых беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, мастакоў. Іх імёны вядомы ўсім: Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Кузьма Чорны.

На старонках выдання друкаваліся творы розных жанраў. Публікаваліся звароты да партызан і народа Беларусі кіраўнікоў партыі і ўрада, дзеячаў культуры. Выкарыстоўваліся фотадакументы, інфармацыйныя паведамленні аб баявых поспехах партызан і Чырвонай Арміі. Важную ролю выконвала карыкатура, якая займала больш за палову плошчы лістка.

Лісток друкаваўся спачатку ў Гомелі, пакуль горад яшчэ не быў акупіраваны, затым у прыфрантавой паласе, Маскве, Навабеліцах (Гомельская вобл.), а з вызваленнем сталіцы Беларусі - у Мінску.

8acAWLCyEW4

Рассказать друзьям:

ПечатьE-mail

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить