• Главная
  • О нас
  • Мастоўскі музей "Лес і чалавек" прыняў удзел ў IV Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі"

Мастоўскі музей "Лес і чалавек" прыняў удзел ў IV Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі"

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Рейтинг 0.00 [0 Голоса (ов)]

З 4 па 6 кастрычніка горад Брэст гасцінна сустракаў ўдзельнікаў IV Нацыянальнага форума “Музеі Беларусі” і гасцей мерапрыемства, якія прыбылі з Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі, Латвіі, Арменіі, Кітая. Вялікі лёгкаатлетычны манеж сабраў пад адным дахам каля 130 музеяў, сярод якіх былі: нацыянальныя, рэспубліканскія, абласныя, раённыя, школьныя музеі і, канешне, наш “Мастоўскі дзяржаўны музей “Лес і чалавек”.

З дакладамі на самую разнастайную тэматыку выступалі не толькі музейшчыкі з Беларусі, але і іх замежныя калегі. Акрамя дакладаў былі прэзентаваны дзесяткі музеяў Беларусі, вочы разбягаліся ад артэфактаў і сучасных электронных “фішак” для дзяцей. У зале прахожваліся дамы і кавалеры ў касцюмах розных гістарычных перыядаў, магнаты, паны, ваенныя, лётчыкі, партызаны і нават мядзведзь у натуральную велічыню. У такой святочнай і адначасова рабочай атмасферы музейшчыкі дзяліліся вопытам, новымі ідэямі, абмяркоўвалі праблемы, абменьваліся друкаванай прадукцыяй.

А супрацоўнікі нашага музея “Лес і чалавек” прадставілі экспазіцыйную пляцоўку “Смак хлеба вайны”, на якой наведвальнікі змаглі пазнаёміцца з гісторыяй партызанскага руху на Мастоўшчыне, убачыць прадметы паўсядзённага быта партызан, пакаштаваць сапраўдны кулеш. Адначасова пляцоўка стала фотазонай для дарослых і дзяцей.

Таксама супрацоўнікамі была арганізавана дэгустацыя хлебнай прадукцыі Мастоўскага хлебазавода. Жадаючыя маглі набыць сувенірную прадукцыю з выявамі нашага музея і краявідамі мастоўскай зямлі.

Стомленыя, але з цудоўным настроем вярталіся мастоўскія музейшчыкі дамоў.

jQwPeRnpQ3M

i1joMAxyGRo

gR0GtOq9vSc

 UGBh2YTavg

LYI7SEc2oiI

qXW7rFFtGTM

NbyltGcYD6Y

27YWIQKIKxE

Рассказать друзьям:

ПечатьE-mail

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить