• Главная
  • О нас
  • Свята для першакласнікаў у Дзень 75-годдзя Гродзенскай вобласці

Свята для першакласнікаў у Дзень 75-годдзя Гродзенскай вобласці

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Рейтинг 0.00 [0 Голоса (ов)]

19 верасня 2019 года Гродзенская вобласць адзначыла свой 75-гадовы юбілей. Супрацоўнікі Мастоўскага музея “Лес і чалавек” падрыхтавалі з гэтай нагоды выставу “Мастоўшчына – вугалок маёй Гродзеншчыны”, якая дзейнічала з 26 ліпеня. На працягу амаль двух месяцаў мастаўчане і госці горада мелі магчымасць пазнаёміцца з дакументальнымі матэрыяламі, прадстаўленымі з фондаў музея і, разглядаючы старыя фотаздымкі роднага краю, параўноўваючы іх з сучаснымі, прасачыць 75-гадовы шлях развіцця Мастоўшчыны і Гродзенскай вобласці.
А 19 верасня выставу "Мастоўшчына - вугалок маёй Гродзеншчыны" наведалі першакласнікі – вучні пятай гарадской школы. Старэйшы навуковы супрацоўнік музея Рагацэвіч С.У. расказала дзецям у даступнай для іх форме аб тым, як змянілася наша малая радзіма за 75-гадовы перыяд, як развіваўся і рос горад Масты. А дырэктар музея Пуцілоўская Н.А. запрасіла маленькіх наведвальнікаў на мерапрыемства “Прысвячэнне ў першакласнікі”, у ходзе якога рабяты даведаліся, як вучыліся іх равеснікі на мастоўшчыне шмат гадоў таму назад: у старажытнасці, у даваенны перыяд, пасля вайны, у савецкі час. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях і конкурсах, якія ім прапанавала вядучая мерапрыемства. Не засталіся маленькія наведвальнікі і без падарункаў. Дзеці атрымалі дыпломы і значкі “Першакласнік”. З новымі ведамі, станоўчымі эмоцыямі і ўсмешкамі на тварах развіталіся вучні і іх настаўнікі з супрацоўнікамі і дамовіліся аб новых сустрэчах у Мастоўскім музеі “Лес і чалавек”.

IMG 00841

IMG 00831

FPKjgSC7QR4

dMOyD7TTfgg

SBdz6guOTVY

GyO06xjEWxk

EG5p1mfsQwY

UaTEl UQpqQ

Рассказать друзьям:

ПечатьE-mail

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить