Свет фантазіі і таленту

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Рейтинг 0.00 [0 Голоса (ов)]

Традыцыяй нашага музея стала прадстаўленне цікавых і незвычайных людзей. Вось і зараз ў выставачнай зале адкрыта персанальная выстава самабытнай мастачкі з г.п Краснасельскі Ваўкавыскага раёна Волкавай Валянціны Ўладзіміраўны.

...Быць майстрам дадзена не кожнаму. Майстрам у шырокім сэнсе слова: у прафесіі, у творчасці, у жыцці. А каб ім стаць, трэба мець як мінімум жаданне і настойлівасць. Менавіта гэтыя якасці надзяляюць Валянціну Ўладзіміраўну. З дзяцінства яна любіла маляваць. Малявала ад душы. У той час аб выстаўках нават і не марыла, так як не лічыла свае работы дастойнымі для агляду. Жаданне выстаўляць свае работы прыйшло паступова  Творчасць мастачкі была заўважана. Прайшлі выстаўкі ў Мінску ў Траецкім прадмесці, неаднаразовыя выстаўкі ў Гродна, у школах, музеях. Піша Валянціна Ўладзіміраўна пейзажы, стварае карціны на бярозавай кары, пано і розныя вырабы з прыроднага матэрыялу. Асаблівае месца ў яе творчасці займаюць работы на рэлігійную тэматыку. Мастаўчане і госці горада маюць унікальную магчымасць ўбачыць работы Волкавай В.В., якія выстаўляюцца ў выставачнай зале нашага музея. 

4hBcwyuGrAA

rTd kNOU8n4

FDr4vy1Q8NA

qNDZk3H9PLE

Рассказать друзьям:

ПечатьE-mail

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить