"Фэст мастоўскіх прысмакаў з водарам лесу"

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Рейтинг 0.00 [0 Голоса (ов)]

18 мая ў Міжнородны дзень музеяў ў Мастоўскім музеі “Лес і чалавек” ладзілася мерапрыемства пад назвай “Фэст мастоўскіх прысмакаў з водарам лесу”, на якім былі прадстаўлены стравы беларускай кухні: бабка, верашчака, вушкі, жур, кулеш, макалоўка, мачанка, узбіцень, узвар і шмат іншых. 
З мастоўскімі прысмакамі можна было пазнаёміцца на чатырох тэматычных пляцоўках. Першая была прысвечана хлебу і бульбе. Госці даведаліся пра даўнюю культуру хлебапячэння, пакаштавалі стравы з бульбы – бабку, дранікі, запяканку, клёцкі, а таксама прадэгусціравалі прадукцыю, якой радуе мастаўчан мясцовы хлебазавод. 
На другой пляцоўцы пад назвай “Прырода роднага краю” госці мерапрыемства змаглі даведацца пра традыцыйныя для нашай краіны араматычныя расліны, пакаштаваць халаднік і шчаўе, мачанку з мясам і грыбамі, выпіць ўзвару, пачаставацца ўзбіценем, гарбатай на травах і бярозавым сокам. На дэсерт руплівыя гаспадыні прапанавалі гасцям варэнне з маліны і чарніц, мёд. 
На пляцоўцы “Смак хлеба вайны” госці даведаліся пра ваенна-палявую кухню, “блакадны хлеб” і хлеб канцлагераў, які меў назву остэн-брод. А частавалі тут гасцей “салдацкай кашай” – куляшом, які гатаваўся з тушонкі, круп, бульбы, морквы і цыбулі.

Бабуліны прысмакі  можна было пакаштаваць на аднайменнай пляцоўцы, дзе сваімі сямейнымі кулінарнымі сакрэтамі дзяліліся гаспадыні з Пескаўскага, Гудзевіцкага, Лунненскага, Курылавіцкага і Мастоўскага сельскіх Саветаў.

Расказы супрацоўнікаў музея па кожнай тэматычнай пляцоўцы ўдала дапаўняў сваімі вершамі госць мерапрыемства - паэт Мікалай Іваноўскі.

А напрыканцы мерапрыемства мастаўчанка Галіна Іванаўна Семак зрабіла падарунак музею - перадала ў фонды каштоўны экспанат - гармонь.

Госці пакідалі мерапрыемства з пачуццём задавальнення і ўдзячнасці за тое, што змаглі ўзгадаць сваё дзяцінства і дакрануцца да кулінарнай спадчыны Мастоўскага краю.

1558193265

1558195004

1fenmEVKnSU

XIWZVNRM L8

7gBU73mLD6A

Рассказать друзьям:

ПечатьE-mail

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить