• Главная
  • О нас
  • Запрашаем на "Фэст мастоўскіх прысмакаў з водарам лесу"

Запрашаем на "Фэст мастоўскіх прысмакаў з водарам лесу"

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Рейтинг 0.00 [0 Голоса (ов)]

Мастоўшчына — раён, які мае адметную спадчыну, у тым ліку кулінарную. З даўніх часоў для прыгатавання той ці іншай стравы выкарыстоўваліся дары лесу, якія збіраліся нашымі продкамі ў некранутых куточках Ліпічанскай пушчы. Некаторыя стравы гатаваліся яшчэ нашымі бабулямі і гэты смак мы помнім з дзяцінства. Шмат рэцэптаў страў былі страчаны на працягу стагоддзяў.
Для папулярызыцыі нацыянальнай кухні, захавання нацыянальных і сямейных кулінарных традыцый установа культуры “Мастоўскі дзяржаўны музей “Лес і чалавек” 18 мая 2019 года ў 12.00 запрашае прыняць удзел у “Фэсце мастоўскіх прысмакаў з водарам лесу”. Вы даведаецеся пра даўнюю культуру хлебапячэння і выкарыстання традыцыйных для нашай краіны араматычных раслін у розных аспектах паўсядзённага жыцця — у выпечцы, у народнай медыцыне, у прыгатаванні напояў. 
Сёння ў аснове беларускай кухні ляжаць стравы з бульбы, які называюць другім хлебам беларусаў. Добра знаёмыя бульбяная бабка, дранікі, запяканкі, клёцкі здзівяць любога наведвальніка, нават замежнага. Але самае галоўнае, што госці мерапрыемства паспрабуюць мастоўскія прысмакі на смак!
Таксама прапануем удзельнікам прадставіць на мерапрыемстве сваю страву, прыгатаваную па рэцэптам бабуль. 

wTRAJf67DMU

Рассказать друзьям:

ПечатьE-mail

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить