Гукаем вясну разам

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Рейтинг 0.00 [0 Голоса (ов)]

Гуканне вясны— старажытнае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. Суправаджаецца абрадавымі вясновымі песнямі, карагодамі. Людзі заклікаюць вясну хутчэй прыйсці, радуюцца першаму вясноваму сонцу і праганяюць зіму. А 22 сакавіка на Беларусі адзначаецца свята СаракіЛічба, што ўваходзіць у назву гэтага прысвятка, шырока абыгрываецца ў павер’ях і абрадавых дзеяннях, якія бытуюць у гэты дзень. Саракі прыпадаюць на дзень вясновага раўнадзенства. Чакаюць далейшага пацяплення. Калі ў гэты дзень бывае прымаразак, то мяркуюць, што будуць яшчэ сорак маразоў; калі добра растаюць ледзяшы, спадзяюцца на добрую вясну. Саракі — гэта яшчэ і свята птушак. Выкананне падобнага абраду мела сваёй мэтай наблізіць надыход цяпла, абудзіць ад зімовага сну ўсю жывую прыроду і яшчэ пільней углядзецца высока ў неба: ці не ляцяць там нашыя сябры – птушкі.

“Пагукаць вясну”, сустрэць яе, пагуляць у вясёлыя веснавыя гульні прапануе УК “Мастоўскі дзяржаўны музей “Лес і чалавек” выхаванцаў дзіцячых садкоў і школьнікаў. Запрашаем жадаючых прыняць ўдзел у тэатралізаваным мерапрыемстве “Гуканне вясны. Саракі”, якое праходзіць з 22 сакавіка па 15 красавіка.

Запіс па тэлефоне 6-44-89.iSZg6cTPacg 

m5Y9BbrLV0E

SAtSGFQfTrc

Рассказать друзьям:

ПечатьE-mail

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить