Конкурс "Экалогія. Чалавек. Будучыня"
У Мастоўскім дзяржаўным музеі "Лес і чалавек" 5 лютага 2019г. прайшоў раённы этап экалагічнага конкурсу "Экалогія. Чалавек. Будучыня".
У спаборніцтве ўдзельнічалі каманды вучняў з гімназіі №1 г. Масты, Дубненскай і Правамастоўскай сярэдніх школ. Юныя эколагі прэзентавалі свае каманды, адказвалі на пытанні віктарыны, выступалі з творчымі нумарамі, паказвалі мадэлі з бытавых адходаў. Перамогу атрымала каманда з Правамастоўскай сярэдняй школы. Яна і прыме ўдзел у рэгіянальным туры конкурсу ў г. Лідзе.