Купалле

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Рейтинг 0.00 [0 Голоса (ов)]
Ва ўстанове культуры "Мастоўскі дзяржаўны музей «Лес і чалавек»ў ліпені 2018 будзе прадстаўлена новае тэатралізаванае мерапрыемства «Купалле». Язычніцкае свята, якое дайшло да нашых дзён практычны ў сваім аўтэнтычным выглядзе. Праводзіцца з мэтай азнаямлення наведвальнікаў з традыцыямі і абрадамі святкавання народнага свята "Купалле". Мерапрыемства прапануецца ў фармаце сапраўднага квэста: шукаць прыйдзецца, вядома, сімвал свята.
Наведвальнікі мерапрыемства прымуць удзел у пляценні купальскіх вянкоў, вызначэнні лекавых траў па паху, скачках праз імправізаваны агонь, праспяваюць абрадавыя песні, паводзяць карагоды, пагуляюць у вясёлыя гульні і, вядома, будуць шукаць «папараць-кветку», якая павінна прынесці шчасце. Зразумець мову звяроў і птушак можна з дапамогай кветкі папараці, якая па павер'ях зацвітае на адно імгненне раз у год. Яна давала здольнасць бачыць будучыню і знаходзіць скарбы, але знайсці яе мог толькі вельмі смелы чалавек. Паспрабуйце свае сілы і кемлівасць у таямнічых рытуалах купальскіх абрадаў. Здаўна ў Купаллі ўдзельнічалі ўсе жыхары паселішчаў ад малога да вялікага, бо толькі ўсеагульнае выкананне абрадаў забяспечвала дабрабыт.
DcPoFyEBoU4
 
0Zv7R6zZ8RU
 
jGC3QDLI mY
 
o7FMP29MSrU
 
vHi8wk9LAj0
 
купалле
Рассказать друзьям:

ПечатьE-mail

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить