Мерапрыемствы музея 2016 года
У верасні 2016 года установа культуры “Мастоўскі дзяржаўны музей “Лес і чалавек” прыняла ўдзел ў ІІІ Нацыянальным форуме “Музеі Беларусі”. Музей прадэманстраваў свае лепшыя здабыткі, творчы патэнцыял, здольнасць да пераменаў, а таксама магчымасць да дыялогу, супрацоўніцтва і інавацый.
2016 год стаў юбілейным для музейнага конкурсу “Экалогія. Чалавек. Будучае.”, які праходзіў ужо дзесяты раз. Конкурс за гэтыя гады расшырыў свае межы і стаў рэгіянальным, набыў папулярнасць сярод навучальных устаноў Гродзенскай вобласці.
У 2016 годзе музей стаў пляцоўкай тэатралізаваных мерапрыемстваў: “Гуканне вясны. Саракі.”, “Казкі зімовага лесу”, “Купалле” , Калядкі-добрыя святкі!”, “Вялікдзень”.