Міхаіл Белуш - наш зямляк

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Рейтинг 0.00 [0 Голоса (ов)]

Белуш Міхаіл Андрэевіч нарадзіўся ў 1927г. у вёсцы Руда Ліпічанская. Быў удзельнікам партызанскага руху ў Баранавіцкай вобласці. Радавы атрада "Кастрычнік" партызанскай брыгады "Перамога". У партызанах з мая 1943г. Падарваў 8 варожых эшалонаў. У баі пры разгроме варожага гарнізона ў вёсцы Купіск Навагрудскага раёна накрыў сваім целам станкавы кулямёт. Так 16 чэрвеня 1944г. Міхаіл Белуш паўтарыў подзвіг Матросава.
Імем Міхаіла Белуша названы вуліцы ў Гродна, Мастах, Навагрудку, Дзятлаве і Карэлічах.

ikewlyh87WM

ПечатьE-mail

Побач з дарослымі

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Рейтинг 0.00 [0 Голоса (ов)]

Побач з дарослымі ў партызанскіх атрадах і падпольных арганізацыях змагаліся і юныя жыхары Мастоўшчыны: Аляксандр Ацьман з Дараглян, Алена Дзямешчык з Мастоў, Васіль Рудзяк з Міжава, Сямён Ануфрык з Малых Азёрак, Васіль Калоша з Курылавіч, Ніна Хомка з Гудзевіч, Федзя Шостка з Раўкоў, Ліда Вашкевіч з Міклашоўцаў. Падлеткі дастаўлялі медыкаменты, распаўсюджвалі лістоўкі, збіралі звесткі аб размяшчэнні нямецка-паліцэйскіх гарнізонаў, даставалі боепрыпасы, хадзілі ў разведку, наладжвалі сувязі з мясцовымі жыхарамі, даставалі паперу для лістовак і падпольных газет.

aYHiyKeABvs

N5D6NncAFYc

wC0T1CVPIU4

uMxj0hAfu9U

4HsZubDZWQs

ПечатьE-mail