Адкрыццё выставы

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Рейтинг 0.00 [0 Голоса (ов)]

 У музеі “Лес і чалавек” 21 ліпеня адбылося адкрыццё выставы “На шляху творчага сяброўства”, на якой былі прадстаўлены работы мастакоў суполкі “Абуджэнне” - Фёдара Ладуцькі, Яўгена Шунейкі, Андрэя Лычкоўскага і іх аднадумцаў. Увазе наведвальнікаў яны прапануюць пераважна маляўнічыя беларускія пейзажы. Ёсць на карцінах і краявіды Гродзеншчыны. Выстава працягнецца да 26 жніўня. 
Фёдар Сяргеевіч Ладуцька, Яўген Феліксавіч Шунейка і Андрэй Міхайлавіч Лычкоўскі наведалі наш край ужо другі раз. Сёняшні летні пленэр, куды мастакі маюць намер накіравацца адразу пасля выставы, пакіне толькі добрыя эмоцыі і ўражанні, якія мастакі павязуць дамоў, каб зноў вярнуцца і пабачыць наш край ужо ў час вясновай квецені ці зімой, калі прырода спіць, але гатова ў любы момант абудзіцца, каб паказаць свае зімовыя цуды і прыгажосць. Увогуле Мастоўшчына тое месца, дзе можна адпачыць душою, любуючыся купаламі храмаў, узыходзячым сонцам, якое кранае сваімі промнямі верхавіны магутных дубоў, блакітнай стужкай Нёмана, які дорыць натхненне многім мастакам Прынямоння. 
На адкрыццё выставы былі запрошаны вучні гімназіі №1 г. Масты, якія адпачываюць у аздараўляльным лагеры. Некаторыя з іх займаюцца ў Мастоўскай дзіцячай школе мастацтваў. Хлопчыкам і дзяўчынкам было цікава пазнаёміцца з прафесіянальнымі мастакамі, пагутарыць з імі. Трэба было бачыць, з якой зацікаўленасцю юныя наведвальнікі разглядалі і абмяркоўвалі з мастакамі іх карціны. 
Выдатны мастак, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, арганізатар і ўдзельнік шматлікіх выстаў у Гродна, Мінску, Віцебску і многіх раённых цэнтрах Беларусі, а таксама ў Гермаіі, Польшчы, Італіі Яўген Феліксавіч Шунейка цікава расказваў рабятам аб групе “Абуджэнне”, аб творчых планах. 
— Мне цікава сустракацца і гутарыць з дзецьмі, бо ўсе яны любяць маляваць. У душы заўсёды цепліцца надзея, што сярод юных наведвальнікаў нашых выстаў вырастуць сапраўдныя мастакі, і юныя мастаўчане не выключэнне, — выказаў спадзяванне Яўген Феліксавіч. 
Пасля завяршэння сваіх выстаў мастакі перадалі музею і жыхарам Мастоўшчыны ў дар 17 карцін. Гэта робіцца на дабрачынных пачатках з мэтаю ўзбагаціць рэгіянальныя музейныя калекцыі творамі сучаснага беларускага мастацтва і актывізаваць сувязь мастакоў з беларускім грамадствам. У гэтым члены суполкі “Абуджэнне” бачаць сваю творчую місію. 
Іх вабяць прыгожыя краявіды Прынямоння. Адразу ж пасля адкрыцця выставы мастакі адправіліся ў чарговы пленэр на Шчару. Ёсць надзея, што ў наступны раз мы зможам пабачыць іх новыя карціны з мясцовымі прыгожымі краявідамі.

qWJ sQuu2Bs

uBMNgkUquCY

rniAxTdqcgg

WzG7fVrO wU

PCJdghpDymw

ПечатьE-mail

Мастакі суполкі “Абуджэнне”

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Рейтинг 0.00 [0 Голоса (ов)]

Ва УК «Мастоўскі дзяржаўны музей “Лес і чалавек” 21 ліпеня адбудзецца адкрыццё выстаўкі творчай суполкі мастакоў “Абуджэнне”.

         Ужо некалькі гадоў мастакі з Мінска і Узды Андрэй Лычкоўскі, Фёдар Ладуцька, Уладзімір Сайко і Яўген Шунейка вандруюць па Беларусі, малююць шматлікія пейзажы, партрэты, гістарычныя кампазіцыі, сюжэты з сучаснага жыцця і выстаўляюцца ў раённых цэнтрах нашай краіны. Яны шчыра лічаць, што надышоў час новага адкрыцця нашай Радзімы, якая, як ніколі раней, стала маляўнічай, прыцягальнай, добраўпарадкаванай. Рэстаўруюцца помнікі архітэктуры, аднаўляецца гістарычная памяць, квітнее сучаснае жыццё.


         Мастакі суполкі “Абуджэнне” валодаюць рознымі тэхнікамі алейнага і пастэльнага адлюстравання навакольнага свету. Яны захапляюцца жывымі і непасрэднымі ўражаннямі ад малявання з натуры і могуць перадаць свае пачуцці і думкі шчырым гледачам.


         Спадзяёмся, што іх творчасць будзе належным чынам успрынята і адзначана ў нашым цудоўным куточку роднага краю, а мастакі­-абуджэнцы неаднойчы яшчэ завітаюць сюды са сваімі новымі натхнёнымі творамі.

9 kcrna4eAc

4ObOofUgBhw

ПечатьE-mail