Адкрыццё персанальнай выставы карцін Я.І. Сянько "Кветкавы рай"

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Рейтинг 0.00 [0 Голоса (ов)]

14 лютага 2019 года ў 13.00 ва УК "Мастоўскі дзяржаўны музей "Лес і чалавек" адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы карцін Я.І. Сянько "Кветкавы рай".  Ядвіга Іванаўна Сянько, аўтар каля 600 кветкавых кампазіцый і пейзажаў, будзе прысутнічаць на адкрыцці выставы, раскажа пра сябе і гісторыю напісання работ. Мастачкай таксама напісана больш за 1800 абразоў і карцін на хрысціянскую тэму. Яе працы можна ўбачыць не толькі ў храмах г. Маладзечна і Маладзечанскага раёна, але і ў многіх храмах Беларусі і за яе межамі, а таксама ў некаторых музеях рэспублікі.

N 1aOPFFLL0

ПечатьE-mail

Конкурс "Экалогія. Чалавек. Будучыня"

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Рейтинг 0.00 [0 Голоса (ов)]

У Мастоўскім дзяржаўным музеі "Лес і чалавек" 5 лютага 2019г. прайшоў раённы этап экалагічнага конкурсу "Экалогія. Чалавек. Будучыня".

У спаборніцтве ўдзельнічалі каманды вучняў з гімназіі №1 г. Масты, Дубненскай і Правамастоўскай сярэдніх школ. Юныя эколагі прэзентавалі свае каманды, адказвалі на пытанні віктарыны, выступалі з творчымі нумарамі, паказвалі мадэлі з бытавых адходаў. Перамогу атрымала каманда з Правамастоўскай сярэдняй школы. Яна і прыме ўдзел у рэгіянальным туры конкурсу ў г. Лідзе.

1549441469

1549441551

1549441936

1549441761

1549441857

1549441682

ПечатьE-mail