Свет захапленняў мастоўскіх жанчын

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Рейтинг 0.00 [0 Голоса (ов)]

У цёплы кастрычніцкі дзень Мастоўскі музей "Лес і чалавек" сабраў за круглым сталом некалькі пакаленняў мастаўчанак. Сярод гасцей былі прадстаўнікі розных прафесій: настаўнікі, журналісты, бібліятэкары, медыцынскія работнікі і многія іншыя. Але галоўнае, што ўсіх аб'ядноўвала - гэта ганаровае званне МАЦІ, бо менавіта да Дня Маці было прымеркавана мерапрыемства "Свет маіх захапленняў", якое падрыхтавалі супрацоўнікі нашага музея.
Вядучай сустрэчы за круглым сталом стала дырэктар музея Пуцілоўская Наталля Анатольеўна, якая пранікнёна расказвала аб самым дарагім у жыцці чалавеку, чытала вершы. Госці з замілаваннем слухалі цудоўныя песні, прысвечаныя маме.
А потым за кубачкам духмянай гарбаты кожны з прысутных расказваў аб сваіх захапленнях. Талентаў у нашых гасцей аказалася шмат: сачыненне вершаў, спевы, вышыўка крыжыкам, вязанне шыдэлкам, шыццё лялек "канэ", вырошчванне кветак. Выстветлілася, што старанныя матулі і бабулі, нягледзячы на занятасць, знаходзяць час і для заняткаў для душы.
Вельмі хутка прабег час. З усмешкамі на тварах і светлым настроем развітваліся ўдзельнікі мерапрыемства. Спадзяемся, што такія сустрэчы ў музеі на Дзень Маці стануць традыцыйнымі.

A1j8j3wd Iw

CFfEOMWwY30

PmTIwgMoLxQ

OgKnI7SGuVg

G4v5MHtTVD8

ПечатьE-mail

Дзень Маці ў музеі "Лес і чалавек"

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Рейтинг 0.00 [0 Голоса (ов)]

15 кастрычніка 2019г. ў 13.00 ва УК "Мастоўскі дзяржаўны музей "Лес і чалавек" адбудзецца мерапрыемства "Свет маіх захапленняў", прымеркаванае да Дня Маці.

news MzY4NTA3NTYwODk 610x340 trim trim016555325

ПечатьE-mail