Музей запрашае весела адсвяткаваць Масленіцу!
Масленіца – усходнеславянскае традыцыйнае свята, якое адзначаецца на працягу тыдня перад Вялікім пастом. Свята ўзнікла яшчэ ў дахрысціянскую пару як абрад провадаў зімы і сустрэчы вясны і ў сваёй абраднасці захавала рад элементаў славянскай міфалогіі.
Супрацоўнікі Мастоўскага музея "Лес і чалавек" запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у тэатралізаваным мерапрыемстве "Шырокая Масленіца", якое праходзіць з 16 лютага па 19 сакавіка. У ходзе мерапрыемства наведвальнікі не толькі пазнаёмяцца з традыцыямі святкавання, але і паўдзельнічаюць у вясёлых масленічных гульнях, а таксама пачастуюцца духмянымі блінамі!
Запісацца можна па тэлефоне: 6-44-89, альбо забраніраваць удзел на сайце музея http://лес-и-человек.бел/ (у раздзеле Браніраванне)