Дзень роднай мовы

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Рейтинг 5.00 [1 Голос]

Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе — значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае свята.

Сапраўды, якія прыгожыя беларускія словы! Якой пяшчотай і цеплынёй ад іх вее. Яны запаўняюць усё навакол нечым незразумелым, але такім жаданым і непаўторным. Наша мова прыгожая, самая пяшчотная, вольная, пявучая, вобразная, шчырая. Хочацца, каб часцей гучала наша “калі ласка”, бо мову родную, як і думку, нішто не можа стрымаць і абмежаваць.

А для таго каб лепш акунуцца ў родную мову мы раім вам прачытаць вершы нашага паэта Мікалая Іваноўскага, зборнікі вершаў якога вы можаце бачыць на нашай фатаграфіі.

Рассказать друзьям:

ПечатьE-mail

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить