Персанальная выстаўка карцін мастака В.А. Кандраценка

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Рейтинг 0.00 [0 Голоса (ов)]

З 9 лістапада па 7 снежня 2018 года ў Мастоўскім дзяржаўным музеі “Лес і чалавек” праходзіць персанальная выстаўка карцін гродзенскага мастака В.А. Кандраценка, прымеркаваная да Года малой радзімы.

Урачыстае адкрыццё выставы адбылося 9 лістапада. На мерапрыемстве прысутнічала шмат гасцей, у ліку якіх была карэспандэнт газеты “Зара над Нёманам” Вольга Цішко. Вось як журналістка асвяціла гэтую падзею ў сваім артыкуле: 

“9 лістапада ў музеі “Лес і чалавек” выстаўка адкрыла свае дзверы для наведвальнікаў. Гэта падзея стала адметнай з’явай у культурным жыцці Мастоўшчыны. У выставачнай зале музея сабраліся прадстаўнікі самых розных узростаў. У ліку першых гледачоў - навучэнцы трэцяй гарадской школы і гімназіі, былыя аднакласнікі мастака, гараджане.

Адкрыла ўрачыстае мерапрыемства дырэктар музея Н.А. Пуцілоўская. Наталля Анатольеўна пазнаёміла прысутных з цікавымі фактамі біяграфіі нашага знакамітага земляка, звярнула ўвагу на разнапланавасць яго творчасці. Нягледзячы на тое, што Віталій Аркадзьевіч ужо шмат гадоў жыве і працуе ў абласным цэнтры, ён з асаблівым замілаваннем адносіцца да роднай мастоўскай зямлі. Мясцовыя краявіды нагадваюць яму пра шчаслівае бесклапотнае дзяцінства.

- Тэма Радзімы – цэнтральная ў маёй творчасці, - дзеліцца Віталій Аркадзьевіч. – У Мастах адбывалася маё станаўленне як асобы, тут прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады. Таму ў гэтай выставачнай зале прадстаўлены карціны, на якіх адлюстраваны самыя прыгожыя куточкі, што вельмі дарагія майму сэрцу. Любоў да выяўленчага мастацтва мне прывіў настаўнік малявання СШ №3 А.І. Жлоба. Менавіта ён даў неабходныя асновы ведаў і ўменняў, якія пасля я развіваў самастойна.

Сёння В.А Кандраценка працуе мастаком-афарміцелем ААТ “Гроднажылбуд”, але многія гады гэтаму папярэднічала складаная праца на вежавым кране. Творчасць была захапленнем, ёй ён займаўся толькі ў вольны час, бывала, нават ноччу. Віталій Аркадзьевіч заўсёды імкнуўся павысіць свой узровень майстэрства, а таму шмат увагі ўдзяляў самаадукацыі, многа чытаў, вывучаў гісторыю мастацтва.

Наведвальнікі выстаўкі быццам трапляюць у адметны свет. Асаблівую ўвагу гледачоў засяроджваюць карціны, прысвечаныя Зяльвянцы. Гэта рэчка заўсёды вабіць мастака, яна прыгожая ў розныя поры года.

- Мяне вельмі ўразіла работа “Крыштальная мелодыя”, дзе адлюстравана наша Зяльвянка, - дзеліцца ўражаннямі вучаніца 8 “Б” класа гімназіі К. Чарток. – У дзяцінстве я таксама марыла стаць мастаком, аднак зараз планую абраць крыху іншы напрамак – стаць прафесійным фатографам. Таму гэта сустрэча была для мяне вельмі карыснай. В.А. Кандраценка вучыць бачыць прыгажосць наваколля.

Любімы жанр мастака – пейзаж. На яго палотнах, выкананых на высокім прафесійным узроўні, адлюстраваны цудоўныя беларускія краявіды. Прадстаўлены тут і партрэты.

- Мы вельмі ганарымся нашым таленавітым аднакласнікам, - адзначае К.П. Емілоўская. – Яго па праву можна назваць самародкам. Мы заўсёды з задавальненнем наведваем яго выстаўкі, якія арганізуюцца як у нашым райцэнтры, так і ў іншых гарадах. Нягледзячы на тое, што прайшло ўжо шмат гадоў з моманту заканчэння школы, наш клас па-ранейшаму дружны і актыўны, мы радуемся поспехам адзін аднаго.

В.А. Кандраценка з’яўляецца ўдзельнікам народнага аматарскага аб’яднання “Гарадзенскі каларыт”. Часта выстаўляе свае работы, мае шмат узнагарод. Значнае месца ў яго творчасці займае рэлігійная тэматыка, ён напісаў шмат абразоў, якія занялі пачэснае месца ў храмах. Ва ўсім яго падтрымлівае другая палавінка Марыя Уладзіміраўна, яна першы крытык і першы дарадца. Віталій Аркадзьевіч двойчы бацька і двойчы дзядуля. Свой талент ён перадаў сыну, які скончыў каледж мастацтваў і з’яўляецца прафесійным мастаком.

У гэты дзень у выставачнай зале гледачы атрымалі цудоўную магчымасць прыняць удзел у майстар-класе, які даў прысутным В.А. Кандраценка. У ліку ўдзельніц – вучаніца гімназіі К. Уласевіч, адным з захапленняў якой з’яўляецца пескаграфія.

- Мяне здзівіў высокі ўзровень прафесіяналізму мастака, - не хавае эмоцый Крысціна. – Асабліва ўразіла, якую вялікую ўвагу ён надае дэталям. Мне, як творчаму чалавеку, было вельмі цікава і карысна прыняць удзел у мерапрыемстве.

У зале панавала атмасфера творчасці. В.А. Кандраценка – асоба яркая і неардынарная, ён не толькі прафесіянал сваёй справы, але і вельмі адкрыты і добразычлівы чалавек. На пытанне, ці ёсць у яго любімая карціна, ён упэўнена адказаў, што яна яшчэ наперадзе”.

ПечатьE-mail

Музейна-педагагічны занятак “Лекавыя зёлкі бабы Васіліны”

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Рейтинг 0.00 [0 Голоса (ов)]

У рамках культурна-адукацыйнай праграмы “Дрэва жыцця” Мастоўскі музей “Лес і чалавек” прапануе музейна-педагагічны занятак “Лекавыя зёлкі бабы Васіліны”, дзе дзеці змогуць пазнаёміцца з лекавымі раслінамі Мастоўскага раёна, іх распаўсюджваннем і прымяненнем. На занятак запрашаюцца вучні 1-5 класаў.

XXXzU xOHZM

 d7 i4FIbIg

4lvln3vvEZI

ПечатьE-mail