18 красавіка - Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Рейтинг 0.00 [0 Голоса (ов)]

18 красавіка ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЕСКА адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў. У гэты дзень прынята звяртаць асаблівую ўвагу на помнікі гісторыі і культуры, каб мацней адчуць значнасць гістарычных мясцін і прыналежнасць да мінулага і будучыні свайго краю.

Да гэтай даты УК “Мастоўскі дзяржаўны музей “Лес і чалавек” прапануе віртуальную экскурсію “Ад прадзедаў спакон вякоў…” па помніках, якія з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі Мастоўскага раёна. Гісторыка-культурная спадчына – своеасаблівы летапіс жыцця народа Беларусі, вынік яго гістарычнага і духоўнага развіцця.

https://youtu.be/4VAbA8tn55w

ПечатьE-mail