занимаемся экологическим воспитанием, формируем экологическую культуру и бережное отношение к природе

  • 01
  • 02
  • 03
  • 04

Праект паспяхова завершаны. Праца працягваецца!

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 Рейтинг 0.00 [0 Голоса (ов)]

У 2021 годзе ў г. Масты быў рэалізаваны гуманітарны праект “Эка-стрым “Адпачынак з карысцю”. Удзельнікамі праекта сталі сектар культуры Мастоўскага райвыканкама сумесна з Мастоўскім дзяржаўным музеем “Лес і чалавек” пры падтрымцы Еўрапейскай Асацыяцыя мясцовай дэмакратыі – АLDA і садзейнічанні Фонда імя Льва Сапегі.
Галоўнай задачай музея ў дадзеным праекце стала стварэнне асветніцкага экалагічнага цэнтра, які будзе садзейнічаць фарміраванню комплекснай сістэмы неперарыўнай экалагічнай асветы і выхавання насельніцтва Мастоўскага раёна шляхам укаранення новых тэматычных экскурсий, музейна-педагагічных заняткаў на базе музея і ў гарадскім парку адпачынку.
У выніку ўдзелу ў праекце “Эка-стрым “Адпачынак з карысцю” ў нашым музеі з’явілася новае абсталяванне , быў распрацаваны шэраг новых мерапрыемстваў і музейна-педагагічных заняткаў на экалагічную тэматыку.
Праект паспяхова завяршыўся. А праца нашых супрацоўнікаў па экалагічнай асвеце і выхаванню дзяцей і дарослых працягваецца! Таму Мастоўскі музей “Лес і чалавек” запрашае ўсіх жадаючых стаць удзельнікам музейна-педагагічных заняткаў («Друг земли – дождевой червяк», «Муравьиною тропою», «Сортируем мусор – бережём природу», «Берегите первоцветы!” и др. )
Чакаем вас! Запіс па тэлефоне: 6-44-89.

Рассказать друзьям:

ПечатьE-mail

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить