Мастоўскі музей стаў удзельнікам абласнога выязнога семінара
30 лістапада Мастоўскі дзяржаўны музей "Лес і чалавек" прымаў удзельнікаў выязнога семінара для дырэктараў і супрацоўнікаў музеяў Гродзенскай вобласці “МУЗЕЙНАЯ ЭКСПАЗІЦЫЯ: ВОПЫТ І ПЕРСПЕКТЫВЫ”.
Супрацоўнікі музея гасцінна сустракалі гасцей на Мастоўскай зямлі. Ім дапамагалі народны ансабль "Ярыца" і герой анімацыйных праграм Міхаіл Патапавіч. З прывітальным словам да работнікаў музеяў звярнулася намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Марына Давыдзік. Далей госці наведалі гарадскі парк, падвясны мост і пазнаёміліся з экспазіцыяй Мастоўскага музея "Лес і чалавек". Аб поспехах, новых распрацоўках, "фішках" і праблемах музея гасцям расказала дырэктар Наталля Пуцілоўская.